Дата: 2022-05-08
Вопрос 16:
Ответ: [с]казаў Заратустра.
Комментарий: на мяжы тысячагоддзяў са з’яўленнем новае рэлігіі – зараастрызму – культура жыхароў старажытнага Ірана моцна змянілася. Перад пачаткам турніраў нярэдка ўключаюць неафіцыйны гімн «Што? Дзе? Калі?» – прадмову да сімфанічнае паэмы Рыхарда Штраўса «Так казаў Заратустра».
Источник(и): О. Горшунова, «До того как сказал Заратустра».
Автор: Владимир Осипчук (Пинск — Ереван)
Вопрос 17: Каментуючы «Так казаў Заратустра», Лоўрэнс Лэ́мперт адзначаў, што для загалоўнага героя вучні падобныя да ІКСа, бо яны ва ўсім абапіра́юцца на настаўніка і не могуць падняцца вышэй за яго. У іншым месцы твора авечка з’ядае з галавы Заратустры вянок з ІКСа, пасля чаго заяўляе, што той цяпер не вучоны. Назавіце ІКС.
Ответ: блюшч.
Зачёт: плюшч.
Комментарий: для павойных раслін накшталт плюшчу́ неабходна апора, якая не толькі падтрымлівае і накіроўвае іхны рост, але і вызначае ягоныя межы. Словазлучэнне «Ліга плюшчу» ў дачыненні да найлепшых амерыканскіх універсітэтаў з’явілася толькі ў 1930-я, але плюшч на кампусах навучальных устаноў рос і раней, да чаго Фрыдрых Ніцшэ, верагодна, і зрабіў адсылку.
Источник(и):
1. L. Lampert, «Nietzsche’s Teaching: An Interpretation of „Thus Spoke Zarathustra“».
2. Ф. Ницше, «Так говорил Заратустра».
Автор: Владимир Осипчук (Пинск — Ереван)
Вопрос 18: Тэд Качыньскі вырас у сям’і працоўных, а яго гарвардскі выкладчык Генры Мюрэй паходзіў з старога роду і жыў у цэнтры Манхэтэна. На думку Сэма Кіна, мужчын аб’ядноўваў толькі колер: у Качыньскага – ІКСа, у Мюрэя – АЛЬФЫ. Назавіце ІКС і АЛЬФУ.
Ответ: каўне́р[чык], кроў.
Зачёт: у любым парадку.
Комментарий: Мюрэй быў арыстакратам – чалавекам блакітнае крыві, а ў пралетара Качыньскага блакітным быў толькі каўнер – традыцыйны сімвал працоўнага класа. Хоць да пытання гэта дачынення не мае, але згада́ны Качыньскі – той самы сумна вядомы тэрарыст «Унабомбер». Мюрэй таксама не без граху, бо ва ўніверсітэце праводзіў з Качыньскім маральна цяжкія псіхалагічныя эксперыменты, якія, на думку Кіна, маглі расхіста́ць і без таго слабу́ю псіхіку юнака.
Источник(и): S. Kean, «The Icepick Surgeon».
Автор: Владимир Осипчук (Пинск — Ереван)
Вопрос 19: Прачнуўшыся пасля трыццацігадовай комы, гераіня аднаго серыяла вяртаецца да працы на тэлебачанні. Пачуўшы яе прапанову зняць знікненне ГЭТАГА, калегі гераіні спачатку разгубіліся, а пасля сказалі толькі, што Дэвід Коперфільд даўно непапулярны. Назавіце ГЭТА.
Ответ: СГЦ.
Зачёт: вежы-двайняты, будынкі Сусветнага гандлёвага цэнтра, Сусветны гандлёвы цэнтр.
Комментарий: правёўшы некалькі дзесяцігоддзяў у коме, гераіня прапусціла і адну з самых страшных падзей у гісторыі ЗША – трагедыю 11 верасня. Калегі вырашаюць не шакаваць жанчыну і таму адгаворваюць яе ад ідэі інакш, напіраючы на тое, што час грандыёзных шоў ілюзіяністаў ужо міну́ў.
Источник(и): т/с «BoJack Horseman», S02E02.
Автор: Владимир Осипчук (Пинск — Ереван)
Вопрос 20: На думку Андрэ́ Марсо́, хаця свабода выказваць сваё меркаванне і свя́тасна, за словы трэба несці адказнасць. Адзін з загалоўкаў інтэрв’ю з Андрэ, якое выйшла некалькі гадоў таму, гучыць так: «Я не ...». Скончыце загаловак адным словам.
Ответ: Шарлі́.
Комментарий: пасля сумна вядомага разгрому рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo» [шарлi эбдо], якая выпускала карыкатуры на Алаха, многія французы выходзілі на маршы з плакатамі «Je suis Charlie» [жё суí шарлi] – «Я Шарлі». Для Марсо, які з’яўляецца біскупам Ніцы, аднолькава непрымальныя як забойствы карыкатурыстаў, што дазволілі сабе залішняе, так і антырэлігійныя заахвочванні. «Я не Шарлі, – кажа Марсо, – я Андрэ».
Источник(и): https://www.nicematin.com/faits-de-societe/je-ne-suis-pas-charlie-affirme-leveque-de-nice-595813
Автор: Владимир Осипчук (Пинск — Ереван)
Вопрос 21:
Ответ: [футбольны клуб] «RB Leipzig» [эр-бэ ля́йпцыг].
Зачёт: [футбольны клуб] «Rasen Ballsport Leipzig» [ра́зэн ба́льшпорт ля́йпцыг], [футбольны клуб] «Red Bull [рэд бул], Лейпцыг».
Комментарий: згодна з патрабаваннямі нямецкага футбольнага саюза, у назвах клубаў не павінна фігураваць імя́ спонсара, таму пры рэгістрацыі сваёй каманды кампаніі «Red Bull» давялося схітраваць і назваць яе «Rasen Ballsport Leipzig» – «клуб па гульні з мячом на газоне з Лейпцыгу», ці, скарочана, «RB Leipzig».
Источник(и): https://en.wikipedia.org/wiki/RB_Leipzig
Автор: Владимир Осипчук (Пинск — Ереван)
Вопрос 22: [Вядучаму: зрабіцьпаўзупасля «працах».]
Ірына Ляшчы́нская піша, што ў сваіх іншых – філасофскіх – працах вядомы ўраджэнец Лейпцыга расчляніў паняцце неабходнасці, вылучыўшы некалькі яе разнавіднасцяў. Адкажыце дакладна: якое слова ў гэтым пытанні мы замянілі?
Ответ: дыферэнц[ыр]аваў.
Комментарий: Готфрыд Вільгельм Лейбніц быў не толькі выдатным філосафам, але і не менш бліскучым матэматыкам, які заклаў асновы дыферэнцыяльнага вылічэння. Гэта дазволіла Ляшчынскай абыграць адно са значэнняў дзеяслова «дыферэнцаваць».
Источник(и): И. Лещинская, «Философия нового времени», часть 1.
Автор: Владимир Осипчук (Пинск — Ереван)
Вопрос 23: У гэтым пытанні АЛЬФА замяняе іншае слова. У юнацтве Дэвід Фостэр Уолес быў вельмі рамантычным і рабіў паспешныя ўчынкі. Пазней, пасля знаёмства з будучай жонкай, Уолесу прыйшлося выправіць АЛЬФУ. Ка́жучы пра шматлікія АЛЬФЫ туземца, адукаваны герой аднаго рамана згадвае... Якое грэцкае слова?
Ответ: палімпсест.
Комментарий: пры знаёмстве з Кэ́рэн Грын на руцэ Уолеса ўжо была татуіроўка з сэрцам і íмем былой каханай. Уолес знайшоў выйсце: выкрасліў імя былой, дадаў астэрыск, а ніжэй пад яшчэ адным астэрыскам вытатуяваў імя Кэрэн. За сваё жыццё туземец набіў так шмат татуіровак, што многія з іх налазілі адна на адну, а некаторыя і зусім прыйшлося саскрэсці, каб размясціць на іх месцы новыя. Усё гэта нагадала герою рамана палімпсест – рукапіс, напíсаны на ўжо былым ва ўжыванні пергаменце, тэкст якога часта размешчаны паміж радкамі папярэдняга тэксту.
Источник(и):
1. H. Dreyfus, «All Things Shining».
2. Неапублікаваны раман аўтара пытання.
Автор: Владимир Осипчук (Пинск — Ереван)
Вопрос 24: [Вядучаму: чытаць не надтахутка, кабкамандымаглізапісацьтэкст, але і не, штокажуць, «падзапіс».]
Калі па прагнозах лекараў Фрыдрыху Гёльдэрліну заставалася жыць усяго некалькі тыдняў, яго аддалі на апеку Эрнста Цы́мера, у якога Гёльдэрлін і пражыў 31 дзень да самай смерці. Мы не пытаем, якое кароткае слова было заменена. Адкажыце: якое слова мы прапусцілі?
Ответ: Цымера.
Зачёт: Эрнста, яго[най].
Комментарий: Гёльдэрлін захварэў на пачатку XVIII стагоддзя, а лекары ў той час не заўсёды маглі дакладна дыягнаставаць захворванні і прадказаць іх ход. Так, у прытулІўшага яго Цымера мужчына пражыў не 31 дзень, а 31 год да смерці гэтага самага Цымера. На гэтым, дарэчы, Гёльдэрлін не спыніўся і пасля пражыў яшчэ некалькі гадоў.
Источник(и): С. Кричли, «Книга мёртвых философов».
Автор: Владимир Осипчук (Пинск — Ереван)
Вопрос 25: У лістападзе 1992 года лінгвіст Масаа́кі Ямана́сі пажартаваў, што ў Японіі вельмі цікавяцца ЁЙ Біла Клінтана. У ЗША ЁЙ Біла Клінтана сталі цікавіцца на некалькі гадоў пазней. Назавіце ЯЕ словам лацінскага паходжання.
Ответ: эрэкцыя.
Комментарий: як вядома, у японскай мове няма адрознення паміж гукамі «эл» і «эр». Яманасі скарыстаўся гэтым і, каментуючы амерыканскія выбары, што традыцыйна адбываюцца ў лістападзе, абыграў словы «election» [iле́кшн] і «erection» [ирэ́кшн]. На пачатку 1998 года ў ЗША адбыўся скандал, звя́заны з сэксуальнымі адносінамі Біла Клінтана і супрацоўніцы ягонае адміністрацыі Монікі Левінскі, так што жарт Яманасі аказаўся свайго роду прарочым.
Источник(и):
1. С. Пинкер, «Язык как инстинкт».
2. https://ru.wikipedia.org/wiki/Скандал_Клинтон_—_Левински
Автор: Владимир Осипчук (Пинск — Ереван)
Вопрос 26: Вопрос удалён.
Вопрос 27: Прадстаўнік старога роду з рамана Грэма Грына збіраецца выступіць супраць дыктатара-крывапійцы і таму РОБІЦЬ ГЭТА. Адкажыце як мага дакладней: якія словы мы замянілі на РАБІЦЬ ГЭТА?
Ответ: пераплаўляць [фамільнае] срэбра [на кулі].
Зачёт: пераплаўляць [сталовае] срэбра [на кулі]; тое ж з «плавіць» замест «пераплаўляць».
Комментарий: неадукаваныя жыхары настолькі баяцца дыктатара, што прыпісваюць яму звышнатуральныя здольнасці і параўноўваюць з вампірам. Таму нядзіўна, што арыстакрат ці то жартам, ці то сур’ёзна прапануе пераплавіць фамільнае срэбра на срэбныя кулі, бо, згодна з легендамі, менавіта яны здольныя забіць ваўкалака.
Источник(и): Г. Грин, «Комедианты».
Автор: Владимир Осипчук (Пинск — Ереван)
Вопрос 28: [Вядучаму: выразна прачытаць канчатаку слове «ІГРЭКА», кабкаманды не пачулі «ІГРЭК».]
Паводле жарту, брытанскія людаеды таксама пякуць сваю традыцыйную страву – ІКС з ІГРЭКА. Назавіце ІКС і ІГРЭКА словамі, якія пачынаюцца на адну літару.
Ответ: пірог, пастух.
Зачёт: у любым парадку.
Комментарий: пастушы пірог – адна з найбольш вядомых брытанскіх нацыянальных страў. У людаедаў-астравіцянаў таксама ёсць падобная страва, начыннем для якой, аднак, выступае сам пастух.
Источник(и): жарт аўтара пытання.
Автор: Владимир Осипчук (Пинск — Ереван)
Вопрос 29: На Сомерсета Моэма моцна паўплывалі некалькі гадоў, якія пісьменнік падпрацоўваў у дзіцячым аддзяленні бальніцы. Які твор Моэм лічыў найлепшым рускім раманам?
Ответ: «Браты Карамазавы».
Комментарий: Моэм казаў, што паверыў бы ў Бога, калі б не бачыў паміраючых ад менінгіту дзяцей. У адным з самых вядомых эпізодаў «Братоў Карамазавых» Іван разважае пра «слязінку дзіцяці» і кажа, што калі Бог дазваляе дзіцячыя паку́ты, то ў такога бога верыць не варта.
Источник(и):
1. https://mmccl.blogspot.com/2017/01/nf-dostoevsky-and-the-brothers-karamazov.html
2. https://gutenberg.ca/ebooks/maughamws-summingup/maughamws-summingup-00-h.html
3. https://www.mymaughamcollection.com/2016/08/somerset-maugham-10-best-novels.html
Автор: Владимир Осипчук (Пинск — Ереван)
Вопрос 30: Апісваючы выста́ву старадаўніх карцін, Вольга Така́рчук назвала ГЭТА сучасным варыянтам у́скліку «амíн». На думку На́ірна Уота, наяўнасць ГЭТАГА не страціла актуальнасці і цяпер, бо, напрыклад, паведамляе аб уварванні ў прыватнае жыццё. Назавіце ГЭТА некалькімі словамі.
Ответ: гук затвора [камеры].
Зачёт: гук/пстрычка затвора, гук/пстрычка́ камеры, гук/пстрычка ўспышкі [фотаапарата], па сэнсе са згадваннем гуку, які з’яўляецца пры фатаграфаванні на старыя фотаапараты.
Комментарий: калі раней перад сярэднявечнымі карцінамі звычайна маліліся, то зараз на выставах замест «амін» усё часцей раздаецца толькі пстрычка затвора камеры. Фізічна гук затвора ўжо даўно не мае сэнсу і, здавалася б, вытворцы смартфонаў маглі б адмовіцца ад яго, але гэта не зусім так: у сучасным свеце людзі ўсё больш шануюць прыватнасць і жадаюць ведаць, ці здымае іх хто-небудзь.
Источник(и):
1. https://www.quora.com/Does-the-shutter-sound-of-modern-press-cameras-serve-a-purpose
2. О. Токарчук, «Бегуны».
Автор: Владимир Осипчук (Пинск — Ереван)