Skip to Content

Синхронный кубок Республики Беларусь по ЧГК. Сезон 2003-2004

Дата: 2003-01-01

Показать ответы

Дата: 2003-10-26

Перевод сделан специально для Базы Марией Мартысевич.

Вопрос 1: Апошнiм часам у знатакоў увайшлi ў моду так званыя "бяскрылкi". Закончыце праз хвiлiну двума радкамi такую:
    "Вёска ў хваляваннi:
    Пiянер Гарохаў
    Дзiкiм паляваннем
    Запалохаў лохаў.
    Сцены — мат на маце...
    Падпалiў салому..."

Вопрос 2: На адным з беларускiх iнтэрнэт-форумаў наведнiца напiсала, што яе мацi калiсьцi саромелася свайго дзявочага прозвiшча "Гугля". Iншы наведнiк адказаў на гэта, што прозвiшча Гугля гучыць для яго вуха больш мiла, чым два расiйскiя прозвiшчы. Якiя?

Вопрос 3: Гэты былы футбольны варатар з правiнцыйнага польскага мястэчка сёння вядомы настолькi, што ў яго гонар даўно сталi называць дзяцей, многiя з якiх пасля таксама сталi спартсменамi. А назавiце самага хуткага сярод усiх яго цёзак-спартсменаў.

Вопрос 4: Здараецца так, што народныя прыказкi праз стагоддзi пачынаюць успрымацца зусiм па-iншаму. Напрыклад, гэтая прыказка спачатку была скiраваная супраць адного зла, а цяпер можна падумаць, што яна змагаецца адразу з дзвюма негатыўнымi з'явамi. Вось гэтая прыказка: "Хто (слова прапушчана) — таго да пекла тураць, а хто (яшчэ адно слова прапушчана) — той сам да пекла трухае". Устаўце два прапушчаныя словы.

Вопрос 5: Французскi пiсьменнiк Шарль Сарэль у сваiм рамане апiсвае, мiж iншым, i побыт вучняў 17 стагоддзя, замкнёных у школе i ўдзень, i ўначы. Герой прыходзiць да высновы, што ўсе словы, якiя апiсваюць беды шкаляроў, пачынаюцца на лiтару "к". Вось гэты спiс, вядома ж, у перакладзе: "катаваннi, кара, карцэр, крохатныя кавалачкi..." Закончыце спiс адной з найжахлiвейшых бедаў.

Вопрос 6: Гэтыя два падобныя па гучаннi словы прыйшлi да нас з англiйскай мовы. Яны часта сустракаюцца ў жаночых глянцавых часопiсах, бо абазначаюць два папулярныя ў сучасных жанчын заняткi. А адзiн з такiх часопiсаў напiсаў, што гэтыя заняткi можна сумясцiць. Для гэтага падчас аднаго з iх трэба раўнамерна размеркаваць цяжар у руках i незаўважна для навакольных людзей павольна пацiскаць плячыма, нiбыта кажучы "не ведаю". Назавiце абодва заняткi.

Вопрос 7: Як вы добра ведаеце, па Беларусi доўгiя гады праходзiла рыса аседласцi. У вынiку многiя яўрэi бралi сабе прозвiшчы па назвах гарадоў, дзе жылi. Вось i прозвiшча гэтага шоумена з iмiджам iнтэлектуала, а з нядаўняга часу яшчэ i рэжысёра, вядомага фiльмам "Пастух сваiх кароваў", не мае нiякай сувязi з вядомым ангельскiм лордам. Бо прозвiшча гэтае ў Беларусi давалi жыхарам аднаго гораду. Назавiце гэтае прозвiшча i гэты горад.

Вопрос 8: Даследчыкi Андранiк Антанян i Алесь Белы лiчаць, што ў вераснi 1900 г. ён сеў на таварна-пасажырскi цягнiк N 8 Палескай чыгункi ў Баранавiчах-Палескiх а 3.43 (альбо а 3.45) ранiцы. Праз некаторы час па ад'ездзе ён назiраў узыход сонца i а 9.50 ранiцы паспяхова прыбыў на месца прызначэння. Назавiце яго i месца прызначэння.

Вопрос 9: Падчас экскурсii па Беларусi аўтарка пытання ўбачыла дарожны знак, якога пасля не знайшла ў Правiлах дарожнага руху РБ. Выглядаў ён так: на белым фоне ў чырвоным коле перакрэслены сiлуэт чалавека на канi. Назавiце аб'ект, непадалёк ад якога гэты знак быў пастаўлены.

Вопрос 10: У польскiм горадзе Мальбарку ёсць замак, якi пабудавалi яшчэ рыцары-крыжакi. Цяпер у замку музей. Музейныя супрацоўнiкi старанна аднаўляюць атмасферу сярэднявечча. Дакладнасць некаторых деталяў проста ўражвае. Напрыклад, у замку ёсць пакой, дзе сярод нешматлiкiх дэталяў iнтэр'еру прыцягваюць увагу палiчкi, на якiх ляжаць свежыя лiсты капусты. А што гэта за пакой?

Вопрос 11: Мабыць, фемiнiсткi маглi б пакрыўдзiцца на нас за такую "бяскрылку". Тым не меней, мы прапануем вам закончыць яе:
    "Самнамбулiчная жанчына
    I ў сне пракормiць мужыка:
    I гнецца машынальна спiна..."
    Закончыце.

Вопрос 12: Увага, анекдот! Нейкi нарвежскi пiсьменнiк напiсаў кнiгу, прысвечаную змаганню маленькага нарвежскага хлопчыка з сваiмi дзiцячымi жахамi. А як гучыць назва гэтай кнiгi, калi ў ёй фiгуруе iмя хлопчыка i яго галоўны жах?

Вопрос 13: У ЗША яго называюць "псiхам", "сюррэалiстам" i "еўрапейцам па духу". На пачатку яго самы вядомы шэдэўр правалiўся. I абурэнню амерыканскiх хатнiх гаспадынь проста не было межаў. Мяркуйце самi: ахвяра не грэбавала какаiнам i брудным сэксам, а персанажы твору, як апошнiя iнтэлектуалы, цытавалi Персi Бiшы Шэлi, да таго ж у фiнале зло трыумфуе над дабром, чаго ў ЗША не любяць. Супраць гэтага твору нават былi дэманстрацыi пратэсту. Iх удзельнiкi мелi плакаты, налепкi i майкi з надпiсам, якi хутка стаў устойлiвай абрэвiятурай: WKLP ("дабл ю" — "кей" — "эль" — "пi"). Расшыфруйце (па-ангельску альбо ў перакладзе) гэтую абрэвiятуру.

Вопрос 14: Гумарыст Марцiн Коўзкi напiсаў вершаваны лiст рабочым гэтага прадпрыемства. Вось яго заканчэнне:
    "Час, як яго нi сцiскалi,
    мiнулае з прышлым звязаў.
    Колькi пройдзена, перажыта,
    i я вам скажу адкрыта,
    я б даўно ўжо вашу назву — камбiнацыю з трох лiтар —
    на роднае слова змяняў".
    А якому прадпрыемству з рускамоўнаю назвай быў адрасаваны лiст?

Вопрос 15: У польскай пiсьменнiцы Анны Бжэзiньскай ёсць цыкл казачна-фантастычных апавяданняў. У адным з iх расказваецца пра маладога князя, якi марыў перанесцi праз ручай ведзьму, каб тая выканала тры жаданнi. Сярод жаданьняў была мара сустрэць прыгожую князёўну цi каралеўну, якая стала б добрай жонкай. Вось i сядзеў князь на беразе ручая i чакаў, калi ж да броду падыдзе ведзьма. А чым ён займаўся, каб не губляць часу?

Вопрос 16: Як пiша "Слоўнiк Свабоды", гэтай абрэвiятуры ў нашых слоўнiках не было, хоць тое, што ёй абазначалася, на вялiкi жаль, праiснавала ў нас тры чвэрцi XX стагоддзя, кiруючы ўсiм, чым магчыма. Можа, невыпадкова, што з лiтар гэтай абрэвiятуры пачынаецца толькi адзiн беларускi дзеяслоў, якi ў пераносным сэнсе азначае "не даваць спакою, мучыць нападкамi, пераследаваць". Што гэта за абрэвiятура?

Вопрос 17: Наступнае пытанне задае наш славуты магнат Караль Радзiвiл па мянушцы "Пане Каханку":
    Гэтая дэталь сустракаецца ў шматлiкiх карцiнах Марка Шагала. З аднаго боку, яна служыць напамiнам пра беднае вiцебскае дзяцiнства будучага мастака i прафесiю яго бацькi. З другога боку, яна сiмвалiзуе няўмольны час, якi вечна выслiзгвае з рук, калi хочаш яго ўтрымаць. Што гэта за дэталь?

Вопрос 18: Усходнiя суседзi Беларусi для назвы гэтага выкарыстоўваюць слова з паўночнага дыялекту гэтай краiны. Далёкiя заморскiя i заакiянскiя аматары таго ж самага карыстаюцца словам з паўднёвага дыялекту. А нашыя заходнiя суседзi дадаюць да слова з паўдневага дыялекту яшчэ i лацiнскi корань. Мы, у залежнасьцi ад жадання, карыстаемся i ўсходнiм, i аходнiм варыянтамi. Перакладзiце гэты лацiнскi корань на любую зразумелую вам славянскую мову.

Вопрос 19: У старым савецкiм фiльме "Жыцьцё i дзiвосныя прыгоды Рабiнзона Круза" з Леанiдам Кураўлёвым у галоўнай ролi амаль няма нiякiх эфектных эжысёрскiх i сцэнарных знаходак. Галоўны герой, адпаведна з сюжэтам кнiгi, самотна змагаецца з прыродай, размаўляе з сабакам, вядзе каляндар, вырошчвае злакi, пакутуе ад сезонных дажджоў. Знаходкай можа лiчыцца хiба што музычнае афармленне фiльму. Мы нават не пытаемся ў вас прозвiшча кампазiтара. Здагадайцеся, як называецца музычны твор, што лейтматывам праходзiць праз увесь фiльм.

Вопрос 20: Сябры ўспамiнаюць, што Ул. Караткевiч у нефармальнай абстаноўцы любiў называць сябе Фамою, цi нават Фамою Фамiчом. Пра адну сустрэчу ў такой вельмi нефармальнай абстаноўцы Караткевiч нават напiсаў кспромт-чатырохрадкоўе:
    "Мы сядзелi ў Фамiча
    Доўга i цярплiва.
    Стала X як Y,
    I Y як X".
    Замянiце за хвiлiну X i Y патрэбнымi словамi.

Вопрос 21: Беларуская газета "Наша Нiва" нядаўна пачала друкаваць праграму тэлеперадач. Рэдакцыя газеты падышла да гэтага творча i з гумарам, i ў якасцi загалоўка над праграмаю выкарыстала назву знакамiтага верша, у якой была змененая ўсяго адна лiтара. Дык як гучыць загаловак перад праграмай?

Вопрос 22: На рэкламным банеры "Яndex. Отпуск" намаляваныя двое мастакоў. Адзiн з iх — Сальвадор Далi — кажа другому: "Увесь кастрычнiк загараю ды купаюся. Адчуваю сябе..." Здагадаўшыся, кiм адчувае сябе С. Далi, вы лёгка ўспомнiце i прозвiшча яго суразмоўцы. Назавiце гэтае прозвiшча.

Вопрос 23: Маладая пiсьменнiца Вера Бурлак напiсала апавяданне на рускай мове, дзе фiгуруе сабачка з лiтаратурным iменем "Гавка" (намёк на Франца Кафку). Пасля яна сама пераклала апавяданне на беларускую мову. Каб захаваць гульню з сабачкам па-беларуску, давялося даць яму новае iмя, але таксама лiтаратурнае. Як звалi сабачку ў беларускай версii апавядання?

Вопрос 24: Паводле простай логiкi, ПЕРШЫ помнiк мог бы з'явiцца ў гарадах Браслаў, Ваўкавыск альбо Рагачоў, але не так даўно паўстаў у iншым беларускiм горадзе. ДРУГI помнiк, паводле той жа логiкi, сярод беларускiх абласных цэнтраў мог бы з'явiцца толькi ў адным — i ў нiводным расiйскiм, i тым не менш на два гады раней, чым ПЕРШЫ, з'явiўся ў г. Ульянаўску. Праз хвiлiну назавiце першы i другi помнiкi.

Вопрос 25: Часам шырока знаныя прыказкi ды прымаўкi маюць працяг, звычайна — менш вядомы. Напрыклад, гэтая прымаўка ў сваiм беларускiм варыянце аканчваецца так: "... горш за дурня Апанаса". Напiшыце праз хвiлiну яе пачатак.

Вопрос 26: Калi вы згадаеце лёс паэта Гiёма Апалiнэра альбо проста ўявiце сабе яшчэ не адкаркаваную бутэльку шампанскага, вы лёгка зможаце закончыць верш Рыгора Барадулiна "Парыжскае пахмелле":
    "Насцярожанасць настаўляе каўнер.
    Страх у турму iдзе без канвою.
    На стале бутэлька шампанскага, як Апалiнэр..."
    Закончыце верш.

Вопрос 27: Перад чарговымi выбарамi ва Ўкраiне "каманда" Леанiда Кучмы выпусцiла своеасаблiвы каляндар-плакат пад назваю "Знай нашых!" На плакаце — шмат партрэтаў вядомых людзей, звязаных з Украiнай. У самым цэнтры, канешне ж, сам Леанiд Кучма. Вакол яго — гiстарычныя фiгуры, а таксама накамiтыя сучаснiкi — ад Уладзiмiра Вялiкага i Ганны, каралевы Францыi, да Сафii Ратару i Вiталiя Клычко. А назавiце iмёны i прозвiшчы двух самых-самых знакамiтых, на думку Кучмы, украiнцаў, размешчаных справа i злева ад прэзiдэнта.

Вопрос 28: Вершаказы Алеся Разанава — сапраўдныя шэдэўры гукапiсу, калi гучанне i сэнс ствараюць непарыўнае адзiнства. Вось, напрыклад, як заканчваецца вершаказ "Каса": "На касу, як на смерць, касавурацца гусакi, на касу сыкае асака, яе кусаюць камянi, ад яе адкасоўваюцца кусты, але, iтаючыся з ёю, касу ксцiць (т.е. хрысцiць) касец Ясь i — развiтваючыся з ёю — ..." Закончыце вершаказ двума словамi, адно з якiх — уласнае iмя.

Вопрос 29: Тыматы Снайдэр у кнiзе "Рэканструкцыя нацый" сцвярджае, што Юзэф Пiлсудскi, народжаны на тэрыторыi былога ВКЛ у шляхецкай сям'i, а-польску размаўляў дома, па-беларуску — на вулiцы з простымi людзьмi, а па-руску ён размаўляў толькi ў тым месцы, пра якое нашыя землякi кажуць, што туды адпраўляюць пасвiць сабалёў. А дзе Пiлсудскi размаўляў па-руску? (Адказ паспрабуйце сфармуляваць дакладна.)

Вопрос 30: Каб скончыць гэтую "бяскрылку" (а разам з ёю i тур) вам спатрэбiцца трохi цынiзму i "чорнага" гумару, а таксама крыху здаровай самакрытыкi:
    "Вока падбiлi — падставiм другое.
    Ты не саромься, можаш нагою.
    Бiце па нырках, у шыю, у грудзi..."
    Закончыце, калi ласка.


[TXT] [XML]